Пастанова Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі за 27.03.1918
Пастанова Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі за 27.03.1918
Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі
Ад 27 сакавіка 1918 року № 134
УРАДОВА
У выпауненя актау Споуняючаго Камітэту Рады Усебеларускаго Зьезду ад 9-га сакавіка 1918 року аб аповещеніі Беларускай Народнай Рэспублікі і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 року аб аповещенні нізалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сэкрэтарыят аповещае усе без вынятку Урадовые установы краю, што з 9-га сакавіка гэтаго року яны зьяуляюцца Установамі Беларускай Народнай Рэспублікі і толькі ея іменем павінны выяуляць сваю працу.
Часовы Старшыня Сэкрэтарыята Б. Н. Р. Язэп Варонка
Сэкрэтар Справядлівасьці Е. Бялевіч
Загадчык Справаў Сэкрэтарыяту Л. Заяц-Зайцаў
М. Мінск Беларускі
***
582.2.05:016 — мк рас
Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: Фонд N 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі») / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства «Наша ніва»; Уклад.: Сяргей Шупа (уклад., падрыхтоўка тэксту, камент., пер.). — Вільня, Нью-Ёрк, Менск, Прага, 1998.
Т.1, кн. 1. — 1998. — С. 66.