Заснаваны нагрудны знак «Дэлегат Усебеларускага народнага сходу»
Указам Кіраўніка дзяржавы ад 15 красавіка 2024 г. № 153 заснаваны нагрудны знак «Дэлегат Усебеларускага народнага сходу» і зацверджаны Палажэнне аб ім, яго апiсанне i выява.
У адпаведнасці з Палажэннем нагрудны знак уяўляе сабой знак адрознення i выдаецца дэлегату Усебеларускага народнага сходу пасля яго выбрання.
Дэлегат УНС карыстаецца знакам на працягу тэрмiну сваіх паўнамоцтваў і абавязаны забяспечыць яго захаванасць. Па заканчэннi тэрмiну або пры датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў нагрудны знак застаецца ў асобы, якая выбiралася дэлегатам УНС, без права яго нашэння.
Парадак выдачы знака ўстанаўліваецца Рэгламентам Усебеларускага народнага сходу.
Знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку, з завернутым унутр палотнішчам.
На мяжы арнаменту і чырвонай паласы сцяга – выява манумента Перамогі ў г. Мінску, ля падножжа якога размешчаны Вечны агонь. На чырвонай паласе сцяга знаходзяцца словы «УСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД» залацiстага колеру. У ніжняй частцы знака – лаўровая галінка з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая агібае сцяг.
Таксама прававым актам вызначаны апісанне пасведчання дэлегата Усебеларускага народнага сходу і яго форма.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння дзейнасці Усебеларускага народнага сходу.
Указ уступае ў сiлу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».
Іншыя навіны Pravo.by.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».